
сябры старэюць, а зь імі і я.
у расчыненае вакно дыхае варшава. у адрамантаваных вачох расплываюцца вагні хмарачосаў. у шатах дрэваў пасопвае старая камяніца - музэй раёну з прыгожай назвай воля. я жыву на волі.
я жыву на волі...
на канапе - жывыя лісты, што гэтак і не дачакаліся адказаў. чорна-белыя здымкі з армэніі. чорна-белыя стужкі з горадні. у галаве - арарат, толькі дацягнуцца рукою. армянскі сьцяжок адразу за маніторам - прывітаньне, ммм, ён чакае цябе. сябры ператвараюцца ў каханьне, каханьне - у сяброў, ператворанае - у недасягальнае.
цудоўны травень. зусім гарадзенскі. унутры ўсё разрываецца ад эмоцыяў, на твары - напаўсьцерты тэлевізійны грым. цудоўны парк, запылены будучым мэтро. кеды без матузкоў. przepustka і visa card. тут усё прасьцей: трэба папросту тыцкнуць у глёбус і паляцець. палітвязьні, эканамічны крызыс, продаж "беларуськалію", вернутыя паслы - прафэсійны фільтар пакідае шнары, сэрца грубее, цынкавы налёт усё цяжэй саскрэсьці...
- салют мамусю! ну як ты? што гавораць дактары? - усё добра, сынанька. як ты? - і я добра, мамусю. ну, пайду працаваць. буся табе. - і табе буся...
а можна я яшчэ раз патэлефаную?
часам хочацца абхапіць галаву ды закрычаць: аааааааааааааааааааааааааааааааааааааааа
ааааааааааааааа! папросту абхапіць галаву ды закрычаць: аааааааааааааааааааааааааааааааааааааааа
ааааааааааааааа! мы хадзілі з аркадзікам катацца на конях - ёсьць толькі манэж, няма поля. няма поля, дзе можна выбегчы, адарваўшы ад галавы рукі, ды закрычаць: аааааааааааааааааааааааааааааааааааааааа
ааааааааааааааа!..
усё недапісанае, недасьпяванае. недаабдыманая мама, недаабдыманыя сябры. я ня ведаю. як ім усім сказаць, як я іх люблю.
_