daroha ([info]daroha) wrote,
@ 2009-04-07 12:23:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Current location:вільня
Current music:ночные снайперы - свобода

пра няверу й падарожжы
заўсёды перад падарожжамі ў нейкую новую і экзатычную для мяне мясьціну аніяк не магу даць веры ў тое, што вось, зусім хутка, пабачу вялікі каньён, памалюся ля вострае брамы, пастаю ля сьцяны цоя, скокну ў хвалі ціхага акіяну, ускараскаюся на якую славацкую гару ці дакрануся да месца, дзе стаяў бэрлінскі мур. усялякі раз ахоплівае гэткая салодкая нявера.

а потым прыходжу, прыяжджаю, прылятаю - ба! - ух ты, як зэба! і думаецца тады: ну ясны перац, што я бы сюды трапіў! і хаджу паўсюль, і дакранаюся да ўсяго, і слухаю ўсё, і надпісы мясцовыя прачытваю ўсе без вынятку. і адчуваю: вось яшчэ адна частачка сусьвету сталася мне блізкая, да якой аднойчы абавязкова вярнуся.

у гэтае падарожжа я таксама ня верыў. надта ж хацеў, але ўсё-ткі ня верыў. праехаць самаходам амаль усю эўропу: зь вільні да барсэлёны, адтуль махнуць у марока, а затым у амстэрдам - гэта ўсё-ткі не на аўтобусе да парэчча ці да гожы матануцца. прыемны знаёмы мандраж: ух ты, гэта ж огого! - узьнік яшчэ ў час складаньня маршруту, ахінуў надзейна й моцна, вярнуў у стан, знаёмы зь дзяцінства, калі ляціш з замкавай гары да нёману, ляпаючы босымі пятамі па брукаванцы, што зіхціць з-пад старога асвальту, прыціскаеш да грудзяў вуду й торбу з сабойкай і ня можаш нават прыцішыць свой імклівы палёт (спыніцца на гэткай пакручастай дарозе на ўсёй хуткасьці дальбог немагчыма, дый залатыя ляшчы і срэбныя плоткі - чутно! - нецярпліва булькаюць пад берагам, гатовыя падужацца із мной у хітрасьці ды спрыце). Я спрабаваў прыгадаць, што ж я ведаю пра мясьціны, празь якія бег будучы маршрут, аднак нічога ў галаву ня лезла і я кінуў марную справу, пакінуўшы яе непасрэдна на час падарожжа.

а ўчора стала вядома, што з падарожжам я пралятаю. і ўсё нібы абрынулася ўвадначасьсе. і мая нявера, як выявілася, была зусім не нявераю, але гэткім ціхенечкім (каб толькі не спалохаць!) спадзевам на чарговую казку. ад нечаканасьці боль матэрыялізаваўся і працяў усё цела. гэткі аблом у мяне здараўся, бадай, толькі аднойчы, калі я зьбіраўся, але ўсё-ткі не паляцеў у бразылію.

я глыбока ўздыхнуў і ўвабраў у сябе пустэчу. зрабілася халадно і абыякава.

і мы пайшлі за півам.



p.s. дзіўна, толькі зараз заўважыў: здымак зроблены роўна за два гады да майго вяртаньня. дзень у дзень.


_




(Read 7 comments) - (Post a new comment)


[info]daroha
2009-04-07 10:54 am UTC (link)
тады дамовіліся (8

(Reply to this) (Parent)


(Read 7 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…