daroha ([info]daroha) wrote,
@ 2009-04-21 20:39:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Current location:горадня

пра нас


мы


нас ня дзесяць, ня сто - лік, напэўна, ужо на мільёны
гэтак цяжка акрэсьліць свой стан
хоць нязьменны, бадай, гэты стан да самага нашага скону
па-над межамі, па-за сыстэмай і супраць агульнай маралі
мы, прынамсі, ня хлусім самыя сабе - зрэшты, іншым таксама ня сталі
мы абралі праклёны і кпіны замест зайздрасьці сучай
мы чужыя паўсюль, а найперш на радзіме, хай ужо і чужой, але ўсё шчэ балючай
нашы ссохлыя рукі ірвуць ланцугі нібы павуціньне
неба здольныя ўбачыць усе, нават, з гною павыдзіраўшы лычы свае, сьвіньні -
дык чаго ж тады нас вінаваціць у празе да вольнага неба
замест прагі да танных відовішчаў ды смаку рабскага хлебу?
"мы" пачынаецца з асэнсаваньня уласнага "я", ўсё астатняе - быдла
бачыць вочы пустыя, слухаць словы пустыя
абрыдла
нас учора болей няма, а заўтра ніколі ня будзе
толькі тут і цяпер
і заўсёды -
апошні глыток на поўныя грудзі
кожны момант напятай струною - вось-вось абарвецца
няма сэнсу хавацца ад іншых, калі ад сябе нікуды не падзецца
кожны сам абірае свой шлях, іншым шлях гэты не запаскудзіць
мы нікому ужо не належым
нас для іншых няма
мы - свабодныя людзі



daroha
horadnia`2009.IV.18, 01:35




(Read 7 comments) - (Post a new comment)

Re: люблю тебя)
[info]daroha
2009-04-22 03:08 pm UTC (link)
я памятаю, як даваў табе на беразе вашага возера бусю ў пуп (8

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: люблю тебя)
[info]moja_katenka
2009-04-22 10:19 pm UTC (link)
ох!
вспомнила бабка, как девкой была :Р

(Reply to this) (Parent)


(Read 7 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…