| daroha ( @ 2009-05-11 12:28:00 |
| Current location: | вільня |
| Current mood: | віленскі |
| Current music: | sagwarsa - yalay |
пра вяртаньне вільні
вільня - духоўная сталіца беларусаў. і вяртаньне яе адбудзецца празь вяртаньне духоўнае, праз духоўнае адраджэньне. усялякае замацаваньне адбываецца не праз захоп і ўтрыманьне, але праз стварэньне ўласнага і ахвяраваньне яго іншым.
вільня тоіцца ў кожным з нас - папросту яе трэба ўбачыць, адчуць, прасякнуцца. горадня, нясьвіж, мір, полацак, смаленск ці берасьце - усіх лучыць вільня.
тое, што я, гарадзенец, магу патлумачыць іншаму гарадзенцу як "горадня", пінчуку ці сітненцу, каб ня схібіць, перакладу ў "вільню". вільня - унівэрсальны код, агульны ген у стракатай палітры, прымальны для ўсіх кампраміс і арарат ды ерусалім для кожнага.
стацца віленчуком - гэта азначае адрадзіцца духоўна, зразумець сябе і сваю зямлю, сваё неба, свой лес, сваіх людзей. калі дарога наперад - гэта таксама вяртаньне, дык і да вільні трэба імкнуцца, з кожным крокам набліжаючыся да яе й вяртаючы яе, найперш сабе самому.
і тады яна абавязкова вернецца. а разам зь ёй вернецца і ўвесь сьвет.