| daroha ( @ 2009-06-07 12:36:00 |
| Current mood: | (8 |
| Current music: | coldplay - violet hill |
пра бабуленцыю з чырвоным парасонам і цяжкасьці перакладу

выходжу на рэфарматарскай. дождж ліе. кіруюся ў бок барбары радзівіл. насустрач бабуля ляціць з чырвоным парасонам.
- ar tu supranti lietuviškai?
- ne, - адказваю, - ne suprantu. gal rusiškai?
ну, пачынае яна па-расейску: тра-ля-ля, тут выстава недалёка адкрываецца, раю наведаць.
- а что за выставка, - пытаюся?
нешта па-летувіску сказала.
- а что это? - перапытваю.
- ну, это когда больно делают друг другу всякими приборами, инструментами...
"ого, - падумаў я і ўважлівей зірнуў на суразмоўцу. - гыгы, фігасе бабуленцыя!"
паабяцаў зайсьці, падзякаваў, разьвітаўся й пакрочыў сабе ў бок замкавай. і раптам падумаў: "ба! а можа яна не пра тое? можа, усё-ткі пра сярэднявечныя катаваньні?"
трэба спраўдзіць.
_