daroha ([info]daroha) wrote,
@ 2009-06-08 00:41:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Current location:вільня
Current mood:злы

пра беларускую недажурналістыку-2 (пост адрэдагаваны)
дадзены пост я адрэдагаваў, хаця ніколі раней гэткага не рабіў: пішу толькі тое, за што гатовы адказаць перад кім-заўгодна.

напэўна, і гэты пост варта было бы пакінуць - як прыклад і напамін самому сабе пра ўласную празьмерную эмацыйнасьць і нястрыманасьць.

аднак з-за таго, што ён утрымлівае абразьлівыя выказваньні ў дачыненьне да іншай чалавека, я ўсё-ткі пастанавіў пост зьмяніць.


дык вось. раней у гэтай нататцы зьмяшчалася інфармацыя пра адзін вельмі непрыемны выпадак, як мне падалося, плягіяту - крадзежу майго матэрыялу журналісткай рэсурсу naviny.by юліяй міцкевіч. рэч у тым, што трапіўшы выпадкова на адзін зь яе матэрыялаў, я ўбачыў выразныя цытаваньні з аднаго з маіх артыкулаў, аднак спасылкі на арыгінальную крыніцу не заўважыў. я некалькі разоў запар праглядаў матэрыял, аднак спасылкі ўсё-адно не знаходзіў, хаця юлія сьцьвярджае, што спасылка была пазначаная ад самага пачатку, як таго й вымагае журналісцкая этыка.

замест таго, каб зьвязацца непасрэдна зь юліяй, я напісаў ліст у рэдакцыю рэсурсу, у якім яна працуе: на той момант кантакт рэдакцыі знайсьці было значна лягчэй, дый, абуранаму фактам плягіяту, мне зусім не хацелася кантактаваць зь юліяй. таксама я напісаў пост (ён знаходзіўся ў маім блёгу замест дадзенай нататкі), у якім выклаў спасылкі на мой артыкул і матэрыял юліі, а таксама ўжыў выказваньні ў бок дзяўчыны, безумоўна, абразьлівыя для яе. зрабіў я быў гэта шчыра, не стрымліваючыся, як зрабіў бы ў дачыненьне да якога-заўгодна іншага плягіятара, не зважаючы на яго асобу (раней я сустракаўся з гэткімі выпадкамі, калі мае матэрыялы, часам зьмяняючы адно прозьвішча аўтара, нахабна прысабечвалі). намеру абразіць юлію бяз важкае прычыны ў мяне не было й няма.

у выніку, зараз я не ўяўляю магчымасьці праверыць, як было насамрэч: ці я сапраўды нейкім чынам не заўважыў спасылкі ад самага пачатку, ці яе сапраўды там не было. у кожным выпадку, я зрабіў вельмі непрыгожа, не стрымаўшы свайго абурэньня і тымсама ня даўшы юліі патлумачыць сытуацыю, як яна яе бачыць - тады, напэўна, мы здолелі бы пазьбегнуць гэтага, нікому не патрэбнага й вельмі непрыгожага, канфлікту.

я прашу прабачэньня ў вас, юлія міцкевіч, за мой, безумоўна, нягодны ўчынак. намеру абразіць вас бяз важкае прычыны ў мяне не было - раззлаваны, я папросту разглядаў вас як звычайную плягіятарку, ня вартую добрага стаўленьня ці нейкае эмацыйнае стрыманасьці. іншае прычыны для абразы вас ці наагул нейкага кантактаваньня з вамі ў мяне не было, няма і, думаю, ня будзе.

перакананы, што калі б я ў той момант стрымаўся і скантактаваўся з вамі, мы бы абавязкова перадухілілі дадзены канфлікт і далейшы ўзаемны абмен абразамі. за свае абразы ў дачыненьне да вас я прашу ў вас прабачэньня. вашыя абразы й пагрозы, адрасаваныя мне, успрымаю як адэкватныя дзеяньні ў дадзенай сытуацыі - адпаведна, крыўды на вас за іх ня маю.

спадзяюся, што намеру працягваць канфлікт у вас, як і ў мяне, няма і мы здолеем яго неяк залагодзіць.


_




(14 comments) - (Post a new comment)


[info]zihzah
2009-06-07 09:59 pm UTC (link)
пра "цераз сраку" харашо сказаў ))

(Reply to this) (Thread)


[info]daroha
2009-06-07 10:19 pm UTC (link)
дапякла папросту

(Reply to this) (Parent)


[info]prosto_free
2009-06-08 04:57 am UTC (link)
Плагиат - наиболее чистосердечная разновидность лести. Дик ФРЭНСИС

(Reply to this) (Thread)


[info]nekurilla
2009-06-08 08:10 am UTC (link)
не во всех случаях... так же это свойственно ленивым или бездарным. безо всяких там зауфаний )

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]daroha
2009-06-08 08:48 am UTC (link)
гэткі выпадак (8

(Reply to this) (Parent)


[info]daroha
2009-06-08 08:48 am UTC (link)
і гэта таксама не люблю

(Reply to this) (Parent)


[info]voliafuko
2009-06-08 09:31 pm UTC (link)
журналісту не трэба валодаць усёй інфармацыяй...
журналіст павінен ведаць дзе ўсё гэта можна дастаць!
забі ты на яе...
а пра чмошніцу мне спадабалася :)

(Reply to this) (Thread)


[info]daroha
2009-06-08 09:59 pm UTC (link)
ёсьць гэткі панятак як плягіят - рэч непрыемная, але дакладна акрэсьленая. дадзены ўчынак юлі міцкевіч я разглядаю менавіта як плягіят, як крадзёж майго матэрыялу.

я ня супраць таго, каб мой матэрыял выкарыстоўваўся іншымі людзьмі, у тым ліку і журналістамі (плягіятараў я не ўважаю за журналістаў). гэта нармальная практыка, калі матэрыял аднаго аўтара выкарыстоўваецца іншым у якасьці крыніцы інфармацыі. аднак адэкватныя й сумленныя журналісты пазначаюць гэткія крыніцы прынамсі наўпроставымі спасылкамі на апошнія, а не прысабечваюць сабе чужое.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]lgbtstar
2009-06-17 09:00 am UTC (link)
довожу до вашего сведения, Валерий Руселик, что статья мною писалась по предложению Анны Герасимовой, директора дома прав человека, с ее подачи. кстати, она дала мне координаты Насти Матченко, с которой я лично делала интервью. поэтому ничего у вас я не крала! заявляю это ответственно. более того, если бы не разговор с Анной, я бы о существовании вашей статьи даже не знала. честно признаться, до сего момента я даже не подозревала, что вы пишите статьи. потому что кроме как единственного материала, который вышел на Навинах в рубрике мнение, никаких других ваших статей я никогда не читала. а материал ваш в рубрике мнение у нас, кстати, появился благодаря мне, потому что разместить его попросил меня наш общий знакомый Аркадий Нестеренко. и вы, конечно же, не можете этого не знать.
что же касается вашей статьи, которую я якобы украла, то очень вас прошу, не вводите людей в заблуждение - прямая ссылка на ваш материал в месте использованной мною одной (!) цитаты была сразу же, а не после того, как вы написали письмо моему шефу.
и как коллега - коллеге: вместо кляуз в жж и руководству навин пишите лучше статьи. это для оттачивания мастерства куда как более полезно.

з.ы. не знаю, как давно вы в журналистике, но я уже 12 лет, и за все эти годы у меня не было ни одного подобного случая или обвинения меня в плагиате. иначе бы меня не пригласили на работу в ЕГУ, где я являюсь руководителем практики у студентов-медийщиков, откуда вы, кстати, были отчислены за неуспеваемость!

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]daroha
2009-06-17 06:58 pm UTC (link)
пра вашыя дамоўленасьці з ганнай я нічога ня ведаў. таксама я ня ведаю, якім чынам вы рабілі інтэрвію з настай. я ўбачыў адно вынік - як і кожны чытач, якога журналісцкая "кухня" цікавіць ў апошнюю чаргу. у вашым матэрыяле, які я быў знайшоў зусім выпадкова (звычайна я таксама чытаю іншых аўтараў, чые думкі мне сапраўды цікавыя і ў прафэсійнасьці якіх я не сумняюся - таму адмыслова вашыя матэрыялы я не адсочваю). у дадзеным выпадку, я знайшоў некаторыя падабенствы паміж нашымі матэрыяламі - дакладней наўпроставыя цытаты з майго матэрыялу ў вашым. а вось спасылкі на цытаваны матэрыял напачатку я сапраўды не знайшоў. таксама кажу вам гэта ня менш адказна. ці ў нас з вамі браўзэры настолькі розныя, што асобныя спасылкі адлюстроўваюць не заўсёды, ці яшчэ нешта - пра падобную прычыну яшчэ дадумацца трэба было бы. дадумваць жа сцэнары, калі вы, да прыкладу, рабілі матэрыял праз скайп, а вашыя суразмоўцы ў якасьці адказу зачытвалі папярэдні артыкул, я ня стаў. дадумаць наагул шмат чаго можна. аднак на той момант настрою для фантазіяў у мяне не было. таму я зрабіў як звычайны чытач - я папросту параўнаў наяўнае. а тады - ужо як аўтар цытаванага артыкулу - абурыўся. раззлаваўся. усё, што адбылося пазьней (маё ліставаньне з вашым рэдактарам), было прадыктаванае маім абурэньнем.

дарэчы, матэрыял, які вам дасылаў мой сябар, гэтак і ня быў апублікаваны на пляцоўцы naviny.by. аднак быў апублікаваны абсалютна іншы матэрыял, да публікацыі якога вы асабіста ня маеце аніякага дачыненьня. як ня мае і мой сябар, пра якога гаворка. не прысабечвайце сабе чужых словаў і дзеяў, юлія. ня надта вялікі тут гонар, каб ірваць кашулю на грудзях.

наконт калегаў. ня думаю, што мы з вамі ўважаем адзін аднога за калегаў. вашыя парады мне не патрэбныя - зрэшты, перакананы, і мае вам. абменьвацца ўзаемнымі абразамі наконт таго, што прадукуе кожны з нас, я таксама ня стану - мне ня хочацца з вамі сварыцца дый наагул мець нейкія стасункі. хаця зазначу, што кшталціць уласнае майстэрства варта кожнаму, у тым ліку і вам.


p.s. усё некалі здараецца ўпершыню - напэўна, з вышыні вашаго ўзросту вам гэта таксама вядома. эгу і, у прыватнасьці, практыка студэнтаў-мэдыйшчыкаў - гэта асобная тэма, на маю думку, абсалютна не датычная дадзенаго посту. паверце, мне таксама ёсьць што сказаць на прапанаваную вамі тэму. аднак нават ваш клічнік пасьля слова "неуспеваемость" не натхняе мяне на выказваньні адносна эгу і эфэктыўнасьці праграмы "мас-мэдыя і камунікацыі" (у тым ліку і практыкі яе студэнтаў, пра якую, маю сьмеласьць меркаваць, я ведаю ня менш за вас, а можа й больш). прынамсі тут. прынамсі для вас.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

жаль, что за вас приходится извиняться другим...
[info]lgbtstar
2009-06-18 09:51 am UTC (link)
видимо, ваш уровень воспитанности и культуры настолько низок, что вам это в голову даже не пришло.

Юля,
прашу ў цябе прабачэння за тое, што адбылося ў звязку з артыкулам пра выбары.
Выказванні нашага журналіста Валеры Руселіка лічу за цалкам непрымальныя.
Будзем разбірацца ў самым хуткім часе на сходзе нашай арганізацыі і з дырэктаркай Дому.
Ня ведаю, як і патлумачыць такое, як спадзяюся, непаразуменне. Я пакуль не размаўляў з Валерам пра гэта.
Калі ласка, мае прабачэнні і ўсяму калектыву Навіны.бай, які, на мой погляд, з'яўляецца ўзорам якаснай беларускай журналістыкі.
З павагай,
Вадзім Вілейта
сябра ўправы Аб'яднанага цэнтру беларускіх ініцыятываў, партнёра ДПЧ ў Вільні

[17.06.2009 12:42:18] Anna Gerasimova говорит: о, господи. ну и ну. еще раз прошу прощения и обязательно с ним поговорю
[17.06.2009 12:42:49] Anna Gerasimova говорит: да. это настоящее оскорбление и просто недопустимо

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: жаль, что за вас приходится извиняться другим...
[info]daroha
2009-06-19 09:51 am UTC (link)
калі ласка, перачытайце пост

(Reply to this) (Parent)


[info]daroha
2009-06-17 07:02 pm UTC (link)
"а за чмошницу можно и по морде схлопатать. выражаясь вашим языком."

вы гэты камэнтар выдалілі, бо перадумалі? ці як?

(Reply to this) (Parent)


(Anonymous)
2009-06-25 01:51 pm UTC (link)
ваши извинения приняты.
с небольшой оговоркой. "вашыя абразы й пагрозы, адрасаваныя мне, успрымаю як адэкватныя" (ваша цитата). никаких угроз или оскорблений с моей стороны в ваш адрес не было. мне не за что перед вами извиняться. но все выше сказанное вами в вашем посте я принимаю за извинение, посему будем считать конфликт исчерпанным.
спасибо, что нашли в себе мужество признать свои ошибки.

(Reply to this)


(14 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…