daroha ([info]daroha) wrote,
@ 2009-06-09 03:58:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Current location:вільня

пра радзіму


радзіма


тут занадта шмат межаў, якія, аднак, свайго не бароняць
тут занадта шмат вежаў, зь якіх бачна толькі турэмныя краты
тут пагоня за краем забраным, які ўжо ніхто не дагоніць
ў сакавіцкія дні не каты тут шалеюць, а каты

калі сьлёзы тутэйшыя разам сабраць - меў бы люд гэты ўласнае мора
хвалі вецер бы гнаў, ён хрыпеў бы, стагнаў, разьдзіраючы ссохлыя грудзі
ў краі гэтым пустэльняй пякучай - пустэча ў вачох, а горамі - гора
тут мінулым жывуць, тобок тым, што было і чаго ўжо ніколі ня будзе

тут лунаюць чужыя сьцягі і пяюць акупанцкія гімны
шкаляром на ілбох б'юць няволі таўро штыхамі з замежнае сталі
увесь сьвет па-за межамі гета для тутэйшых нелегітымны -
тут нібы й не жылі тыя, што паўставалі й з апошнім "жыве!" паміралі

тут за матчыну мову цябе папракне нават родная маці
замест мовы язык за зубамі - ты лепей маўчы у хухвайку!
які сэнс шанаваць? тут жывуць у рэжыме "зьнішчыць ці страціць"
ў гэтым краі у кожнага хата на самым далёкім ускрайку

тут у нізкае неба ўглядаюцца толькі аднойчы
паваліўшыся ў мокры пясок на дно курапатаў
прасьвятлеўшы умомант, ужо не заплюшчваюць вочы
нечаканай усьмешкай сакавіцкіх пужаючы катаў...



daroha
вільня'2009.VI.09 03:06

_




(Read 11 comments) - (Post a new comment)


[info]juli_erde
2009-06-13 09:24 am UTC (link)
Песню, песню.
Мне спадабалася тая, гарадзенская.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]daroha
2009-06-13 09:25 am UTC (link)
каторая? у мяне ўсе - гарадзенскія (8

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]juli_erde
2009-06-13 11:18 am UTC (link)
Гарадзенскі дождж
Пра лесвіцу я тут падумала. Яна ўсё яшчэ "ў шатах дрэваў"?

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]daroha
2009-10-26 07:05 pm UTC (link)
не,
спачатку сьпілавалі дрэвы
потым зьнішчылі й лесьвіцу

зараз на яе месцы наватвор
на схілах паабапал бялеюць пянькі

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]juli_erde
2009-10-27 11:55 am UTC (link)
Гэта вельмі сумна і прыкра, для многіх яна была не проста лесвіцаю. Ды і агулам рабіць з казачнага куточка чарговую пустэльню - гэта злачынства.

(Reply to this) (Parent)


(Read 11 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…