Home

Advertisement

Customize

нататкі

June 9th, 2009

03:58 am - пра радзіму



радзіма


тут занадта шмат межаў, якія, аднак, свайго не бароняць
тут занадта шмат вежаў, зь якіх бачна толькі турэмныя краты
тут пагоня за краем забраным, які ўжо ніхто не дагоніць
ў сакавіцкія дні не каты тут шалеюць, а каты

калі сьлёзы тутэйшыя разам сабраць - меў бы люд гэты ўласнае мора
хвалі вецер бы гнаў, ён хрыпеў бы, стагнаў, разьдзіраючы ссохлыя грудзі
ў краі гэтым пустэльняй пякучай - пустэча ў вачох, а горамі - гора
тут мінулым жывуць, тобок тым, што было і чаго ўжо ніколі ня будзе

тут лунаюць чужыя сьцягі і пяюць акупанцкія гімны
шкаляром на ілбох б'юць няволі таўро штыхамі з замежнае сталі
увесь сьвет па-за межамі гета для тутэйшых нелегітымны -
тут нібы й не жылі тыя, што паўставалі й з апошнім "жыве!" паміралі

тут за матчыну мову цябе папракне нават родная маці
замест мовы язык за зубамі - ты лепей маўчы у хухвайку!
які сэнс шанаваць? тут жывуць у рэжыме "зьнішчыць ці страціць"
ў гэтым краі у кожнага хата на самым далёкім ускрайку

тут у нізкае неба ўглядаюцца толькі аднойчы
паваліўшыся ў мокры пясок на дно курапатаў
прасьвятлеўшы умомант, ужо не заплюшчваюць вочы
нечаканай усьмешкай сакавіцкіх пужаючы катаў...



daroha
вільня'2009.VI.09 03:06

_
Powered by LiveJournal.com

Advertisement

Customize